Родная мова – на манетах!

Беларусь… Прыгожая, светлая наша краіна. «Светларусая», «сінявокая», «зямля пад белымі крыламі» – так ласкава, з пяшчотаю апісваюць Беларусь пісьменнікі і паэты. Гэта і бацькоўская хата, і мілагучная матуліна мова, і спеў жаваранкаў, і клёкат буслоў. Гэта сінь васількоў, безліч блакітных азёр і зялёных лясоў. Гэта такія выдатныя імёны, як Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. Гэта зямля нашых продкаў. Гэта наша зямля.

«Люблю наш край, старонку гэту, дзе я радзілася, расла…». Словы, знаёмыя з дзяцінства, простыя і шчырыя, адкрытыя і даверлівыя. Напэўна, кожны ў сваёй душы мае штосьці падобнае да гэтага пачуцця, а, магчыма, і нешта большае, непадуладнае слову. Таму што сэрцы нашы з моманту нараджэння напоўнены любоўю да сваёй Бацькаўшчыны, роднай старонкі, самай блізкай і дарагой сэрцу зямлі.



Аднак Радзіма – не толькі краіна чалавека, дзе ён жыве, але і гістарычная, культурная спадчына яго народа. Асновай жа духоўнага скарбу людзей, іх творчасці з'яўляецца родная мова. Мова – не толькі сродак зносін, але і жывая гісторыя, бо ў ей знайшлі адлюстраванне ўсе падзеі чалавечага жыцця, народныя традыцыі і культура.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята абвешчана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе дзеля захавання моў, якім пагражае знікненне. Гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую завём матчынай. Родная мова шмат не патрабуе. Хоць часам пра яе думаць, хоць адзін дзень, напрыклад, у дзень яе афіцыйнага міжнароднага свята.



Для нашага народа родная мова – беларуская. Паводле даследаванняў ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету. Будзем і мы разам з тымі, хто думае пра яе будучыню.

З манетнай прапановай ААТ «БПС-Сбербанк» можна азнаёміцца тут.